Ужо адпрасавана форма сыну. Да бляску зьзяе творчы катушок. Яшчэ адну сэкундачку, хвіліну – I выберу мэлёдыю на ўток. Вось ідэал, вось прывід на прыкмеце Агучвае мой старажытны верш. Паслухай ты хаця б, няўлоўны вецер! Паслухай Ты, калі яшчэ – жывеш! Пакойнаму хвала. Жывому – слава. А ў паядынку – полымя і лёд. I жаліцца даўно ня маю права На посны быт, на грэшны недарод. Мэлёдыя душы, сьвятла замова Кладзецца ў сноп пражытага жыцьця. Калі і ёсьць яшчэ жывое слова, Яно сьмяецца й плача, як дзіця.
|
|