Запозна радасьць, як дасьпелы яблык. Запозна ў абарот бярэ прагноз. Мне раілі. Ва мне шукалі д'ябла. Слаўцом жывучым кідалі: «Калхоз!» Мне ж гэты дол, мне гэты ліст – прычасьце, Што да акна зажурана прыпаў. Я за плячыма маю трохі шчасьця Ад баразны, ад жытняга снапа. Мне – гэты груд! I багуновы верад! I чыстыя крышталінкі расы! Я прад вачыма маю белы бераг, Куды здалёк вяртаюцца буслы. Ня трэба, каб усе мяне любілі, Бо і сама камусь сказала: «Не!» Вось дождж цурчыць. Яму шапчу я: «Мілы, Ты ўвесь цяпер праліўся за мяне».
|
|