Самота ўспыхпе белай сьцюжаю, Ударыць шротам па сьцяне. А я сумненьні ўсё ж адужаю: Жыцьцё, ты выбрала мяне! З тваёю сьцежкай-павадыркаю, З тваёй гаючаю вадой, З тваёй пягаснучай і зыркаю Сьвітальнай мілаю зарой Ды буду там, дзе мне прызначана Не на які кароткі час – Пакуль сьвітае песьня матчына I сьпеюць песьні пра запас!
|
|