РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Тарасаў шлях
Да 170-годзьдзя Тараса Шаўчэнкі
I дыхаюць яшчэ глыбока грудзі,
I не згасае зорка у палях.
Апошні шлях? Але яго ня будзе:
Хіба бязь песьні жыў чумацкі шлях?
 
Ён пройдзе зноў па нелюдзі, па лёдзе
Зь нязгаснаю іскрынкай у вачах.
Шумяць вятры, глынуўшы соль стагодзьдзя,
А словы у Тараса на плячах!
 
Асуджаны на боль і адзіноту,
Мастак эпохі з крыўды не зачах.
Гудзе містраль, зьмятаючы драбноту,
А слава у Тараса на плячах!
 
Жывому,
                  мы паклонімся паэту.
Хай струны дзён уславяць лёс пяра.
...Ён так стаіць, што сёньня ўсяму сьвету
Здалёк відна Чарнечая Гара!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.