РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пра Галгофу
Дыктуе час раздумлівыя строфы,
Бярэ у рукі мудрасьць
                                              буквары.
Ня думаю я страшна пра Галгофу,
Калі вітаюць думкі угары.
 
Памілуй, век, бо й пры цару Гароху
Ня раз вучылі страху ліхвяры.
Ня думаю я жорстка пра Галгофу,
Як спасьцігаю яснасьць угары.
 
Зьдзіўляюся я часу-скамароху:
Ён стаў надзіва тлумны й гаваркі.
Ды на пісьмовы стол, як на Галгофу,
Кладу свае вучнёўскія радкі.
 
Распрэглася трывожная эпоха.
I кожны дзень – туман і адкрыцьцё.
I шчыраўніцай сьвеціцца Галгофа,
Калі яна – сапраўднае жыцьцё.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.