 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзень пачынаўся невясёлым днём, Адзін з найзвыклых дзён маіх нібыта. Якім яшчэ нязьведаным агнём Была ў вясну дарога перакрыта? Тэмпература ці адчаю жар Мяне ў сваім сіле трымалі моцна. А за шашой зялёны плыў пажар, Шумела траў вясёлых паўнамоцтва. Ілгаў тэрмомэтр. I маніў прагноз, Бо ўспыхвалі надзеяй штохвілінна Зялёныя агеньчыкі бяроз I ярыны раскошная пярына. Хто шчырасьць мне паставіў у дакор? Каму на горла песьняй наступіла? Міргні зялёным вокам, сьвятлафор! – Няхай душу памілуе Ярыла.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|