РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падманваю сябе...
Падманваю сябе, свой дзень пусты, –
Нібыта міска стравы ў ліхалецьце.
Пішу ня вершы я – пішу лісты,
Пяро макнуўшы ў думнае дасьвецьце.
 
Ясьнее зрок, але у цемнаце
Заходзіцца бязгучным рэхам сэрца.
Загойваю сябе на той вярсьце,
Дзе нам з табой ня доліла сустрэцца.
 
Стаміўся ад уражаньняў паэт.
Маленькі сын ад чэрствасьці хварэе.
Крыжы трывожнай памяці! А сьвет...
Завалы кніг! А людзі не дабрэюць.
 
Дрыготкія лаўлю агні вачэй,
Якія сьвецяць толькі мне, здаецца.
Падманваю сябе, пакуль яшчэ
Цыганка-рыфма плача і сьмяецца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.