РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жывульнік
Белагаловы май
У фрэнчыку зялёным.
Трыпутнік, затрымай
Мяне перад адхонам.
 
З агню ці з каяцьця
Я зноў шукаю выйсьця?
З жыцьця і зь небыцьця
Ты выкрасаеш лісьце.
 
Карэністы ў вясну
I ў восень – апантаны,
З табой варожыць сум,
Цябе кладуць да раны.
 
Накрые дол зіма.
I вецер, як цырульнік.
Ды мама нездарма
Заве цябе «жывульнік».
 
Любві маёй вясло,
I песьня маладая,
I завязь юных слоў –
Жывульнікам жывая!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.