РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У садзе маіх летуценьняў
Ні многа, ні мала хацела:
А прагнула волі дарослай.
 
У садзе маіх летуценьняў
Даўно раскашуецца восень.
 
Якая ж ты, кветка-пралеска?
Пралеска прасьвечана болем.
Барвовыя краскі. I рэзка
Згушчаецца неба над полем.
 
Якая ж ты, кветка-сястрыца?
Пад інеем сэрцайка зьвяла.
Жадаю з крыніцы напіцца,
Ды ў мора крынічка упала.
 
Закіньце, малойчыкі, сеці,
Злавіце яе, неслухмянку!
 
Салёны, пранізьлівы вецер
У садзе блукае да ранку, –
У садзе маіх летуценьняў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.