РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвята масак
Перад цудам навагодняй казкі
Дзеці самі выбіраюць маскі.
 
Верхалазу-жэўжыку – на сёмы...
Модніцы маленькай – пяты год.
Ды зь якой прыдумкаю вясёлай
Строіцца касьцюм на карагод!
 
Будзе шэры воўк і кот вучоны,
Рыжая ліса і Віні Пух.
А для маскі зьедлівага чорта
Дзед для ўнука вывернуў кажух.
 
Сьвет маленства шумны і стракаты.
Са старой, як існасьць, даўніны –
Ладзяцца каўбоі і піраты,
Кракадзілы, зьмеі і сланы.
 
Перад сьвятам навагодняй казкі
Дзеці самі выбіраюць маскі,
Сьмела пазьбягаючы апек...
 
Ім сягоньня, пэўна ж, невядома,
Што сьвядома йшчэ і несьвядома
Носіць маску толькі чалавек!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.