РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Азёрны час

Сяргею Законьнікаву

 
Занябудзеш скруху, як прастуду.
I пакуль яшчэ не расьсьвіло –
Выбераш чаўнок сабе і вуду,
Раскалышаш возера сьвятло.
 
Будзе зорка да вясла прыбіта.
I на дно сплыве зялёны сум.
...Восеньню – яно глыбей нібыта,
Поўнае трывогі і задум.
 
Ціха так – як не бывае ціха.
Поўна зор вандроўнае вядро.
I сястрыцай дольнай жураўліха
Скіне блаславёнае пяро.
 
Ёсьць адзін у сэрцы край назоўны.
Дзень узважыць грузчык-ватэрпас.
Хай сабе прарочыць хтосьці зорны –
Дзякуй лёсу, ёсьць Азёрны Час!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.