РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гэта любоў!
Рукі шчасьлівыя ўскіну да столі,
Сьмехам парушу маўчаньне сьцяны.
Гэта любоў! I няма ёй спатолі.
Гэта любоў! I няма ёй віны.
 
Неба вачэй а ці сэрца вышэе?
Так, я да сьмерці шчасьлівая. Так.
Гэта любоў, як скразная вышэўка
Тых пацалункаў – дзе ружа і мак
 
Не дагараюць, ня вянуць ніяк.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.