РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ты побач, тут...
Калі іду па вуліцы адна,
А ў твар адно – вятрыска несьціханы,
Калі гляджу ў скупы праём вакна,
Дзе профіль твой, о воблік мой жаданы,
 
Я аціхаю,
                    быццам не мая
Душа ўва мне, а спрэс адчай і мука.
Ты побач, тут. I ад таго ўдвая
Мне балючэй аклятая разлука.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.