 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не зарасьлі быльлём гадоў паляны. Жыву, пакуль смуткую і люблю. Прыходзяць людзі – гномы і вулканы – I ў кожным штось таемнае лаўлю. Няпраўда, харашэе сьвет ад казкі, Хоць круціцца ў нябачных колах сьпіц. Мне не да твару грым ружовай маскі – Саткана доля з промняў-навальніц. За мейсца ваяваць? Якое мейсца?! Няхай гучыць паэзіі арган, – Ці не мяне вучылі вы, Маэстра? ...Замоўклі і патухлі, як вулкан. Парваліся, рассыпаліся струны? Як Паганіні – на адной сыграй! – Кажу сабе, такой старой і юнай... А дзіўны гном рыхтуе ў пекле рай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|