Не, ня я тваю сьціснуў руку, І ня я разьвітаўся з табою. І ня ты каля хаты ў садку Мой пагляд замуціла сьлязою. Не, ня я... Гэта ногі мае Адыходзяць, а сам я – на мейсцы. Хай вайна мне дыхнуць не дае – Я пакіну табе сваё сэрца. Дык яшчэ раз руку сваю дай, Свой пагляд ня журы больш сьлязою. Ну, бывай, мая Ніна, бывай!.. Гэта ногі ідуць... сам – з табою...
Лагойск. 19.IX.1941.
|
|