Сучасны сон на антычны сюжэт
|
Анатолю Вярцінскаму
Мне данайцы прыносяць дары, Мне кажуць данайцы: «Бяры!» I хоць добра я знаю Данаю, I хоць знаю з кім справу я маю, Дары я ў данайцаў прымаю, Дары я ў данайцаў бяру, Сваё «дзякуй» я ім гавару. Бо адмовіць я ім не умею, Мне адмовіць няёмка ім неяк.
|
|