 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Яна стаяла без званоў. Казалі, звон зьняў Іваноў. Я добра помню Іванова. Згасаў, як сьвечка, ён і сох. Я чуў: «Яго карае Бог...» Шкада было мне Іванова. Наш ганаровы піянэр Ня проста быў пенсіянэр: Лічы, гэрой – былы камбед... Дагэтуль помніць сельсавет: «Царква – вось корань нашых бед! Багоў мы пусьцім на распыл...» I звон ляцеў на шэры пыл – Жах у вачох зьдзіўлёных стыў. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Яе прыгадваю я зноў: Яна маўчала без званоў. Там быў прытулак кажаноў. Памёр даўно ўжо Іваноў. Даўно ў магіле сьвятары, I толькі часам дзяк стары Пасе на цьвінтары казу Ды ўспамінае празь сьлязу: «Вячэрні звон, вячэрні звон, Як многа дум наводзіць ён».
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|