...А ты даверся чалавеку, Свой падзялі са мной настрой На схіле дня, на схіле веку, на схіле восені сырой. Ці ты адчуў дыханьне сьцюжы, Ці замаркоціў лістабой? Ты выбачай, што я задужа Заняты быў самім сабой. Ды сёньня я выдатна бачу /Ты не прымі адно за зьдзек/, Што жыў з табой я па-сабачы, А ты са мной – як чалавек. I ўсё ж даверся чалавеку, Свой падзялі са мной настрой На схіле дня, на схіле веку, на схіле восені сырой.
|
|