Мой прадзед быў скрыпач – Ён выкрасаў і сьмех, і плач. А дзед у пчолах ведаў толк, Як сёньня рэдка знае хто. I ў бацькі рэдкі дар – Сваёй зямлі ён гаспадар. А я – ні граць, ані – араць, Хоць крычма закрычы! Каб існаваньне апраўдаць, Я вершы крэмзаю ўначы. Я расказаць хачу пра род, Пра вечны клопат на сяўбе... Пра іх пішу каторы год, Пра іх і пра сябе.
|
|