Вы рэцэпт прапісалі для цела, Прапішыце цяпер для душы: Прапішыце бярэзьнік мне белы, Каб далей ад вірлівай шашы, Каб нікога, нікога, нікога, Каб нікога, апроч цішыні. Я стаміўся ад гневу людскога, Я стаміўся ад шчырай хлусьні. Разумею, што гэта замнога, Разумею – трывожныя дні... Эх, каб зараз туды, дзе – нікога, Дзе нікога, апроч цішыні.
|
|