РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дрэва
Дрэва трымаецца,
Ды пакрысе
Час абцярэбіць сучча,
Шашаль кару пагрызе,
І сухата немінуча
Выпетрыць абалонь,
І сын перуна – Агонь
Будзе адзін нягрэбліва
Заглядацца на сухадрэвіну.
А дрэва рыпець павінна,
Пакуль карані ў зямлі,
Пакуль цяпельца не разьвялі,
Пакуль трымаецца сарцавіна,
Пакуль атожылак
Выб’ецца з-пад караня,
Пакуль здарожана
Не адаб’ецца ў позірку дня.
І дрэва моўчкі зьнікае
У сумнай згодзе,
Яно, як і сонца,
Заходзіць
За дубнякамі,
За сасьнякамі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.