РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Туман гадоў
Туман гадоў на дне душы гусьцее,
Зь яго саткацца ўрэшце мусіць змрок.
Нібыта позна скошаны мурог,
Зьніцелі цені.
 
Як за лясамі, недзе за гадамі
Гучыць забыта голас малады,
Якому перайсьці брады жуды
Не загадалі.
 
І разумееш кожны рух і порух
Сваіх равесьніц –
Ранішніх дуброў.
Дзе ты гнязда спагады не спароў,
Дзе страх – у норах.
 
І разумееш зерня нецярпеньне
На волю выйсьці, руньню прарасьці, –
Як ні круці,
А да тваёй куцьці
Прыйсьці пасьпее...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.