 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ліст у Ліменьскае лясьніцтва
|
Віктару Карсшазаву
Крынічнай цішыні вуздэчка Перапыняла бег і сьпех. Там ластаўка віла гнязьдзечка Над вушаком – На зайздрасьць стрэх. Над самым вушаком канторы, Што туманела тытунём. А ўночы борам пахлі зоры І поплаў – перагрэтым днём. Яшчэ дагэтуль ганаруся, Што быў прывечаны ўсур’ёз, Што мой берэт уважыў бусел І да сябе ў гняздо занёс. Відаць, цыбатым бусьлянятам Быў даспадобы мой берэт, Бо са сваім насатым татам Мне доўга ляскаталі ўсьлед. Як падала – Зялёнай зьнічцы Зязюльчын мох я сам Паслаў... Паклон, Ліменьскае лясьніцтва, Тваім лясам, Тваім буслам!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|