РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Над лесам поўня палае,
А ў прыгарадным вагоне
Спытала раптам малая:
– Мама, а дзе  с я г о н ь н я?
 
І мама тлумачыць чула
У абыякавым гудзе,
Што  с ё н ь н я  амаль мінула,
А раніцай  з а ў т р а  будзе.
 
Што ў заўтра ня будзе сягоньня...
Дачушка не разумее,
Што дні у нястрымнай пагоні
Рады сваёй замене.
 
Нямога зьмярканьня зьнямога
Спакойна сьпіць на адхоне.
Міжволі сябе самога
Пытаю:
– А дзе  с я г о н ь н я?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.