Як уплывовы дзядзька Сваякоў, Я словы перацягваю Вушацкія У стольны Менск Па лініі радкоў. Няхай жа мне Сымпатыі сваяцкія Даруюць чытачы. Сваю радню, Як дабрыню, Я ўпарта перацягваю. Падперазаўшыся Зямляцкай дзягаю, Былы давер Ад сьцюжы бараню. І, каўняры наставіўшы, Са мной Ідуць упоплеч Словы наравістыя. І ўшацкі край, Што ў непагадзі выстаяў, Як шчыт надзейна-родны За сьпіной!
|
|