РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Уздаўшы небу хваласьпеў,
Што нас зьвяло,
Пачнём пра сутнасьць.
Адно я зразумець пасьпеў
Тваёй няўлоўнасьці прысутнасьць.
 
Тваю прысутнасьць на зямлі,
Пад зорамі
І ў ціхай хаце
Завеі ані замялі,
Ані зьвялі
Вякоў закляцьці.
 
Яе ніхто не закране,
Зь нябесных не страсе прагалін,
Тваёй прысутнасьці ўва мне
Высокую недасягальнасьць.
 
Я гэту хату ні ключу
Не даручу,
Ні нават скрусе.
Табе паверыць я хачу,
А ты ня верыш мне чамусьці.
 
Ні ў тлумным побыце, ні ў сьне
Ня выстудзіцца халадамі,
Тваёй прысутнасьці ўва мне
І неабходнасьць, і ўладарнасьць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.