РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як пішуцца вершы
Спачатку вершы пішуцца вачыма,
Па прынцыпу:
Што бачу – ўсё пішу.
Паверыўшы вясёламу пачыну,
Ўсё хочуць вочы валачы ў душу.
 
Калі стамляцца пачынаюць вочы,
Дык робіцца відушчаю душа.
Ня слухаючы трэтар слоў сарочы,
Душа павінна выверыць сьпярша
Усё, што западзе ў яе глыбока,
Каб потым зьзяла думка яснавока.
 
Душа патрабавальнаю слыве
Ды ўрэшце давярае галаве.
З гадамі сена здасца муравою,
І пачынаюць болей галавою
Пісацца дужа правільныя вершы,
І адпаведна ўжо настрой, як шэршань,
Гудзе, і думку абвівае лой.
І вершы пішуць антыгалавой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.