РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня думаў я, што гэткія даўгія
Дні могуць быць – дні безь цябе, –
Ня думаў.
Ня думаў я, што не сплачу даўгі я
Зайздросьлівай сваёй журбе,
Ня думаў.
 
Ня верыў я, што гэтак адзінока,
Калі цябе няма са мной,
Ня верыў.
Ня верыў я, наколькі хопіць вока,
Шукаць мне толькі позірк твой,
Ня верыў.
 
Ня мераў гулкасьць цішыні на крокі,
І навырост расстаньня шлях
Ня мераў.
Маладзічок тваёй пяшчоты крохкі
На поўню радасьці і ў снах
Ня мераў.
 
Майго зьмярканьня рыска залатая
Ці чарацінка позьняга сьвітаньня,
Надзея жмурыцца,
Туга пытае.
А што мне адказаць
На іх пытаньне?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.