РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ружанец нябёс
Гукае гняздоўі свае,
Дадому вяртаецца вырай.
І сум, што зімоваю гірай
Чужэў ля душы, адтае.
 
Надозыр,
                    уцэла,
                                  наўскос
То лукам напятым,
                                          то клінам
Над Гутай,
                      Завыдранам,
                                                  Плінам
Зьнікае ружанец нябёс.
 
Трывога вясны ў забыцьці
Ўсё перабірае ружанец,
Чым скруха самоту ўражае,
Змушаючы крылы плысьці?
 
Стаіць па калені ў вадзе
Скалела-юлёвы кустоўнік.
І рух, як нястомны вандроўнік,
Дух вечнасьці ў небе вядзе.
 
Журлівы ружанец нябёс
У добрай нагодзе, ў нягодзе
Ўсё перабіраюць стагодзьдзі,
Варожаць на плён і на лёс.
 
І шэпча рака забыцьця
Рацэ здабыцьця: не турбуйся...
І круціць прадбачлівы бусел
Няспыннае кола жыцьця...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.