РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
За калядны стол
А я зьбяру гады старыя,
Што ад мяне ўцякалі ўпотай,
Зь дзядамі разам
На куцьцю.
На кут няхай садзяцца тыя,
Што мама няньчыла зь пяшчотай
Гады, прыемныя жыцьцю.
Ад маладых гадоў дзяды
Хай адвядуць сьляды бяды.
 
Няхай, што не любіў калісьці,
Гады, бо валакліся сонна,
Далей садзяцца ад кута.
Яны мяне даўно зракліся,
А мне іх не хапае сёньня,
А я ж бязь іх –
Што сірата.
Няхай траецкія дзяды
Паклічуць збродныя гады.
 
Хай ля мяне пасядуць поплеч
Гады, што не ўцяклі далёка,
Яшчэ я помню іхні крок,
Я помню іхні плач і поплач,
Мне левае дагэтуль вока
Сьвярбіць, нібыта незнарок.
Няхай калядныя дзяды
Усьнежаць сьцежку на клады.
 
А тыя, што пакуль мае ўсе,
Каб ліха іх не падлічыла,
Баюся пасадзіць за стол.
Хачу, каб гром куцьці наеўся,
Каб добра ўгрэўся маразіла
І не ўкаваў глыбока дол.
Маўчаць гады,
Маўчаць дзяды.
Хоць ценем буду я сюды.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.