П. У. Вяленку Назло ўсім немачам, што пачалі Усё мацьней адольваць з кожным годам, Назло напасьцям розным і нягодам – Жыву! Нячысцікі йшчэ не ўзялі. Жыву таму, што, як дзіця ў сям’і, Апекаваны ўсім пчаліным родам, Штодня лячуся беларускім мёдам – Лячуся ласкай роднае зямлі. Цудоўны лек! Любы, хто паспытае, – Гарчынку знойдзе ў слодычы яго. Па ёй і цэняць мёд. Але з чаго, Адкуль бярэцца ў ім гарчынка тая? Мо’ з гэных зёлачак, што ў розгар мая На курганах-капцах цьвітуць штогод?
Сьнежань, 2006 г.
|
|