Вечар цячэ не хвілінамі – Музыкай дзіўнай цячэ. «Брава, Ірына Шуміліна! Просім што-небудзь яшчэ!» Сэрцам да сэрца прыхілена Зала ў прызнаньнях любві. Дзякуй, Ірына Шуміліна! Божа цябе блаславі! Ах, як натхнёна, акрылена Гукі ўзьлятаюць з-пад рук! Грай жа, Ірына Шуміліна! Грай! Каб жыла Беларусь.
2005, 2007
|
|