I будзем мы ўсе, дарагія-шаноўныя, Амбіцыяў, сілы, энэргіі поўныя, Да скону за волю і долю змагацца, А ворагі будуць з нас толькі сьмяяцца. I будуць, павырасшы, дзеткі шаноўныя, Амбіцыяў, сілы, энэргіі поўныя, Таксама за волю і долю змагацца, А ворагі будуць зь іх толькі сьмяяцца. I будуць нашчадкі нашчадкаў шаноўныя, Амбіцыяў, сілы, энэргіі поўныя, За волю і долю Радзімы змагацца, А ворагі будуць зь іх толькі сьмяяцца. Так будзем і будзем змагацца з прымусамі, Пакуль не адчуем сябе беларусамі I сьцягам, бясьсьмертным, як сэрца Хрыстова, Ня пусьцім паперадзе Роднае Слова.
Кастрычнік 2007 г.
|
|