Неба пакрылася шэрай чачоткай, хмараў над лесам тапіліся лодкі, што за славянскім прыплылі пасагам, – лодкі вікінгаў, адважных варагаў. Але спаткаўшы над Нёманам раці, мусілі з бою дамоў уцякаці. З даўніх набегаў янтар пакідалі, золата грошаў і гурбы караляў. I на усходзе засталіся толькі з бурнага шляху адны валатоўкі. Хутка сатрэ іх медзяны цень сосен, вечар іх зорным пяском пазаносіць.
7.V.1937.
|
|