Што табе да слоў гарачых, да глыбокіх мук, да тых ранаў, што ня сьціснуць пальцы маіх рук, і да слова, што на вуснах макавых гучыць, і да струнаў, абарваных снамі у начы... Ты на беразе сядзела ціха над ракой, пэрлы зор перасыпала на падол рукой і пяяла, нібы хваля пра зары усход, заглядзеўшыся у сіня-залаты чарот... I ня ведала ты быццам пра другі напеў, што у сэрцы васількамі сінімі зьвінеў... Ці адходзячы адчула глыбіню тых мук і тых ранаў, што ня сьціснуў пальцы маіх рук?
5.VI.1937.
|
|