Ці коска зазвоніць у час касавіцы, Ці песьню дзяўчо запяе, Ці неба зазьзяе ў агнях бліскавіцы, Ці вецер задзьме-зазлуе, Ці гром гучнабежны пракоціцца ў хмарах, Ці грукне над лесам пярун, – Усё адклікаецца ў вольных абшарах, Ўсё іх дакранаецца струн. А ты, калі гора каго напаткае, Ці жальба пачуецца, плач, Або запануе дзе крыўда ліхая – На ўсё адгукніся, адзнач. А радасьць пачуеш, надзеі ўзаўюцца, Каб добрыя весткі падаць, Няхай тады струны твае засьмяюцца І песьняю шчасьця гучаць.
20.XI.1921
|
|