Пуста ў лузе. Толькі стогі Парыжэўшыя стаяць Ды шпакі каля дарогі Цэлы дзень адно крычаць. Грэчка зжата. Гола ў полі. Жыта зьвезена даўно. Толькі плаваюць на волі Кучы хмар, як валакно. Дожджык сее беспрастанку; Вецер сьвішча так, як зьвер... Колькі лужын каля ганку! А гразі, гразі цяпер!.. Ссохлі травы, ўсё павяла. Слоць, плюхота, холад, цьма. Эх, скарэй бы закрывала Зямлю чорную зіма!
|
|