Абрастаем. Паперамі, рэчамі, абавязкамі, звычкамі, стрэчамі. Абрастаем болямі, охамі. Як валун абрастае мохам, абрастаем мохам абставін. Абрастаем даўгамі, хвастамі. Абрастаем, як бераг кустамі. «Дзе чужое, дзе наша? – пытаем, – Дзе расьцём, а дзе абрастаем?» – Мы пытаем. Гэта няпроста абрастаньне адрозьніць ад роста. На душы маёй – шчэць густая. Адчуваю: ідзе абрастаньне. Адчуваю: ідзе абрастаньне. Ды спыніць яго я ня ў стане. А, быць можа, спыніць я ў стане? Можа, ўзяць ды узняць паўстаньне? Можа, ўсёю першаасноваю абудзіцца па-вясноваму? Жыць пачаць са старонкі новай – яшчэ чыстай, яшчэ вясновай? Толькі як жа мы паўстанем, калі кожны міг абрастаем, расстаемся з самімі сабою – нехта з боем, а нехта бяз бою...
|
|