 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маўчаньне бывае рознае. Адны маўчаць таму, што вельмі асьцярожныя, – баяцца розных табу. Маўчаньне бывае рознае. Маўчаць занадта цьвярозыя. Скептыкі маўчаць: «Ну што карысьці крычаць?». Маўчаць і абыякавыя – твары масьляна-лакавыя. Што ім да таго, да болю майго і твайго! Ёсьць маўчуны – аматары сьмеласці чужой. Разьвесяць свае лакатары: «Ой, як цікава, ой!» Маўчаньне бывае рознае. Яшчэ ёсьць маўчаньне грознае. Маўчыць чалавек, трывае, маўчыць, як і побач маўчаць. I раптам рашуча зрывае з вуснаў сваіх пячаць. I раптам сябе ўзрывае: «Я больш не магу маўчаць!» і скажа такое адчайнае... Калі ўжо і маўчаць – дык я за такое маўчаньне.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|