РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
«Чалавек маленькага роста,
чаму ня рос, на чыёй віне?»
Чалавек адказвае проста:
«Гэта залежыць не ад мяне».
«Чалавек маленькага розума,
мог ты быць разумнейшым ці не?»
Чалавек гаворыць цьвяроза:
«Гэта залежыць не ад мяне».
«Чалавек душы маленькай,
Мог ты лепшым быць ці не?»
Чалавек маўклівы нейкі,
не адказвае ён мне.
Мабыць, цяжкае пытаньне.
Чалавек маўчыць нездарма.
Хібам нашым ёсьць апраўданьне,
подласьці апраўданьня няма.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.