Дж., В. Ж. і ўсім аматарам Я. К.
Мой мілы таварыш, мой хлопчык, Што прагнуў калісьці ў палёт, Я, ведаеш, хворы ўжо копчык, Разьбіты табою аб лёд. Брыдзеш па жыцьці нецьвярозы, Глядзіш у палонку й пятлю… А помніш, як ты з бамбавозу Калісьці глядзеў на зямлю: “Як месяц на небе начуе, Як блукае ў лесе мядзьведзь…” А сёньня – і вуха ня чуе, І вочы працуюць ледзь-ледзь. Твой месячык мае нябёсы І мае мядзьведзь свой бярлог, А ты, ад гарэліцы косы, Ня маеш нічога, бо лох! Тры дні цябе трэсла й ламала, І копчыкам біла аб лёд. Табе гэта, можа і мала, А мне – ляцець толькі ў пралёт. Мы, зрэшты, і так у пралёце, Нашто нам маскоўскі гатэль? З вышыняў на аўтапілёце Ляцім, як цяжкая гантэль. Маленькаму копчыку, хлопчык, Прыходзіць вялікі капец… І больш не заві мяне “копчык” – Па-наскаму трэба “хвасьцец”!
|
|