РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На прадвесьні
Паўшываў у хусьцё палявін
вечар прошвы ружова-сінія,
далеч хмелем сівым завіў,
пачыркаў соткай мяккіх лініяў.
Пад нагамі галосіць сьнег
палазянай, рыплівай нотаю,
але штось аб блізкой вясьне
сэрца мроіць зь ляной ахвотаю.
Хоць і знаеш яе, вясну,
за найбольшую ў сьвеце зводніцу, –
дзіўна соладка піць ману,
зь ёй і думкі й хаценьні годзяцца.
I хоць гэтулькі іх ужо было
вёснаў бела-зялёна-усьпененых, –
яшчэ раз
да яе ў палон
пойдзе сьвет,
каб цьвісьці й зяленіцца!
 
1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.