РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Слова пра чалавечнасьць
I
II
III
IV
I
У музейным завулку дом стаяў асаблівы.
Звонку хата як хата. Дубы. Гарод.
Дзесяць яблынь белых. Старыя слівы.
Хмель і плюшч спавіваюць высокі плот.
Але дзівы гасцей каля брамы чакалі:
Ля дарожкі, на тварах тоячы злосць,
Дзве каменныя бабы на варце стаялі
I як быццам пыталі: «А пашпарт ёсць?»
Ганак быў на слупах з аблезлым пабелам.
У пярэдняй, дзе стыў таямнічы змрок,
Сустракаў гасцей з усмешкай нясмелай
Шасцірукі каменны індыйскі бажок.
На руках заўжды кагіялюхаў пара,
I ніхто не хоча за гэта нлаціць.
«Што ты зробіш: быў богам, а стаў швейцарам.
I з людзьмі такое бывае ў жыцці».
У пакоях кнігі ў дубовых шафах
(Кнігу выцягнеш — будзеш хвіліну чхаць).
У адным куце лучнік, як жырафа,
У другім, як чэрап аленя, саха.
Кросны ў зале стаяць: за жыццё стаміліся.
Поруч з бронзы сякеры, дзіды, нажы,
Беларускі каран старадаўні са Смілавіч
Пад іконай цьмянаю мірна ляжыць.
I няма жывых, хіба што кашлаты,
ПІалем мяккім захутаны да галавы,
Паміж статуй святых, як жывая статуя,
У халаце барвяным дзядуля сівы.
Акрамя студэнтаў, што дзеда любілі,
Нешматлікіх сяброў героя майго,—
Абывацелі горада моцна забылі,
ТІІто імя старога — Чаховіч Рыгор.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.