РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Іван Шамякін
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Paradies auf Erden
1
2
3
4
5
5
        
5

        
        Уваход у супермаркет свабодны, больш таго, вісела маляўнічае рэкламнае пано, якое вельмі ласкава запрашала наведаць магазін германа-французскай фірмы «Сімбіёз», лепшы магазін у сталіцы незалежнай дзяржавы.
        «Ад чаго незалежнай?» – падумаў Іван Андрэевіч з горкай іроніяй.
        Толькі стаў на бліскучую рашотачку дзверы адчыніліся аўтаматычна. Як у Нью-Йорку. У Бруселі. I ў Варша ве. Палякі, як ніхто, пераймалі дзівосы заходняй цывілізацыі. Менш за ўсё такіх бытавых драбніц бачыў Іван Андрэевіч у практычных фінаў; ухваляваў разумнае ўменне не вызваляць людзей ад фізічнай нагрузкі: у што ператворыцца чалавек, калі ўсюды яго заменіць аўтаматыка?
        Якія недарэчныя, аднак, думкі! Смешна думаць пра цуды тэхнікі, калі няма кавалка хлеба i ў кватэры холад.
        Уваход гасцінны... Але каля дзвярэй Івана Андрэевіча сустрэла дзяжурная адміністратарка ў модным сінім халаце, з шыкоўнай прычоскай. Маладзіца – сама ветлівасць у вышэйшым увасабленні. Не адразу «стары пісар» сцяміў, чаго красуні не хапала. Пасля ўжо дапяў – духоў; успомніў, што некалі чытаў: работніцам прадуктовых магазінаў – ніякай вострай касметыкі, нішто не павінна замінаць водару прадуктаў, якія ўзбуджаюць апетыт. А водар гэты сапраўды ўдарыў у нос так, што закружылася галава, а з вачэй пасыпаліся іскры – ад бляску люстраў, шматфарбнасці этыкетак, натуральнай гародніны i садавіны – памідораў, гуркоў, перцу, апельсінаў, бананаў... Божа! Якое багацце дорыць зямля! A людзі галадаюць. Сіняя гаспадыня папярэдзіла звышласкавым голасам:
        – У нас прадаецца ўсё.– Націснула на «ўсё» – ах, якая ветлівасць! Сапраўды прадаецца ўсё! Але пасля паўзы дадала з адценнем спачування: – За валюту.
        Колькі перад уваходам у рай спатыкнулася аб гэтую ледзь бачную «сярэбраную вяровачку». Валюту можна купіць за талеры, але чэргі ў банках – на два тыдні, дзялкі наладзілі камп'ютэрны запіс у чэргі. Ды i дзе зарабіць талеры? I колькі ix заробіш сумленнай працай? Два долары ў дзень – заробак прафесара універсітэта – яго дачкі. Такі быў бы i яго ганарар, каб ён пісаў столькі, колькі гадоў дваццаць назад. Быў бы... Але хто надрукуе?
        – Я ведаю. У мяне ёсць долары. Я атрымаў ганарар. Я... – i назваў сваё прозвішча, за што пасля папракаў сябе; цешыла ўсё яшчэ самалюбства, што чытачы-беларусы ведаюць яго; да магілы мы застаёмся дзяцьмі.
        Жанчына расцвіла ружай:
        – О, вельмі прыемна! Мы праходзілі вас у школе.
        Хацеў завесці ў магазін Марысю – паказаць рай. З сардэчным болем пакінуў на вуліцы. З яго каляскай не пусцілі б, a пакінуць кнігі на вуліцы – не той час. Ды i жабрацтва сваё нельга паказваць. Тут трэба трымацца багачом – пісьменнікам у разуменні багатай гандляркі.
        Супермаркет па плошчы не быў такі раскошны, як амерыканскія, праходы паміж прылаўкамі цеснаватыя. Але тавараў – дай Бог.
        Іван Андрэевіч пацягаўся па свеце, тры месяцы жыў у ЗША i, як кажуць, «правілы гульні» ў такіх магазінах ведаў. Ca звыклай лёгкасцю штурхаў бясшумную прадуктовую каляску, рабіў выгляд, што бегла чытае этыкеткі замежных прадуктаў, хоць моваў не ведаў – дзве сотні слоў нямецкіх, што помніліся яшчэ з вайны. Аднак чытаць можна i без ведання моваў: змест пакетаў, бляшанак, шклянак – у яркіх малюнках. Ды i кансультантка не адступала ад Яго – давала парады. Між прылаўкамі хадзіла яшчэ колькі пакупнікоў. Чаму яна не суправаджае ix? Замежнікі? А ён – свой. Але хутка зразумеў, што парады яе вядуць да значнай траты грошай. Такога ён дазволіць не мог. Да д'ябла гэтую сытую мадам! Паказаць ёй, што ён не мільянер, што яму трзба прадукты каларыйныя i танныя. Ды i непристойна набівацца ў кансультанты, кал i цябе не просяць. Там, на захадзе, а яшчэ больш на ўсходзе, такое дазваляюць толькі ўласнікі прыватных лавак, у якіх можна купіць сапраўды ўсё, i гэтыя катэшрыі бізнесменаў – вялікія назолы, толькі паддайся – кашалёк вытрасуць да цэнта, пфеніга, дынара.
        Іван Андрэевіч дастаў з кішэні блакноцік i пачаў запісваць цэны пакупак. Пажартаваў:
        – Для справаздачы перад жонкай.
        Ход быў правільны: «мадам» тут жа адышла, даўшы магчымасць не купляць, а задавальняць сваю цікаўнасць да багацця «праклятага капіталізму». Але яму стала горка: калі ён i народ здолее купіць усё гэта? Выстаўлена – як на здзек. У думках плюнуў на маляўнічыя паліцы.
        Растраціўшы дваццаць долараў, паставіў кропку. Не трэба больш. Асудзяць яго галодныя жанчыны. Але Марысі купіў самыя дарагія ласункі – шакалад i бананы. I лімоны – усім. Ісландскія селядцы, нямецкія кілбасы, не самыя дарагія, але самыя апетытныя на выгляд: «кілбаснікі» адменныя майстры па кілбасах i сасісках. I пра сябе не забыўся. Прывабліва рэйнскае віно, але такая пляшка не для Яго транспарту. Узяў плоскую пляшачку фінскага лікёРУ – журавінавага, помніў яго смак, i ажно сліну пагнала ад спакусы.
        Міхал адмовіўся ісці разам з ім у гэты супермаркет: «Не вытрымаю я там». Быў тут. Бачыў. Адзін трымаўся. А з ім мог i не вытрымаць – гучна выказаць свае адносіны да акупантаў перад гэтай ix агенткай. Перад касірам – мужчынам-волатам, яўна ўзброеным.
        Падвёўшы рысу пад наборам пакупак – дай Бог такое шчасце хоць раз у месяц! – Іван Андрэевіч паклікаў кансультантку, выказваючы такую ж ветлівасць, якую напачатку прадэманстравала яна.
        – Прашу прабачэння ў шаноўнай пані. А-а... – знарок як бы збянтэжыўся,– а сабакам у вас прадукты ёсць?
        Не, яна не здзівілася. Бадай, узрадвалася.
        – У спадара ёсць сабака?
        – Вось такі дог, – паказаў два сабачыя росты. – Ведаеце, цяжка ў наш час.
        Дама ззяла:
        – О, як я рада! Яшчэ больш паважаю вас, спадар пісьменнік, што вы маеце сабаку. У мяне сенбернар. I балонка. Яны дружаць.
        «Во зараза! Псярню развяла, калі народ галадае».
        Павяла яго за перагародку: там быў псіны харч, там нават пахла псінай.
        Фантазёр купіў сабачай кілбасы i набор касцей. I як бы папрасіў прабачэння:
        – Мала... Але цяжка несці.
        Яна разумела. Але Іван Андрэевіч здзівіў яе іншай просьбай:
        – Дайце мне, калі ласка, клейкую стужку.
        – Вам усё запакуюць.
        – Вы ведаеце, перад дамай няёмка прызнавацца. Два тыдні назад мне ўшылі пупочную грыжу. Што зробіш – старасць. Спаўзла павязка. Дыскамфорт. Трэба падклеіць.
        – Можа, пану памагчы? У нас на сарціроўцы працуе жанчына, якая мае доўгі стаж медсястры.
        – Не-не. Дзякуй. Дайце стужку, нажнічкі. Пакажыце мужчынскі туалет. У мяне гэта не першы выпадак. Я навучыўся...
        Яна ветліва выканала яго просьбу; прапанаваўшы па дабрыні жаночай дапамогу, яна тут жа сцяміла, што перавысіла свае паўнамоцтвы: для перавязкі прыйшлося б весці пакупніка ў жаночую душавую, не ў кабінет жа дырэктараў – гepa Німца i спадара Ключыцы. Невядома, што ёй сказалі б за такую дабрачыннасць. Дысцыпліна тут – ой-ёй, нямецкая. Нядоўга i страціць цёплае месца.
        Туалет быў не еўрапейскай чысціні.
        «Вось табе i немцы! Нас не пераможаш!» –настрой у Івана Андрэевіча ўзняўся да гулліва-вясёлага.
        Зачыніўся ў кабіне. Дастаў тры свае купюры, Міхалаву стодоларавую, роўненька склаў у колькі столак, загарнуў у туалетную паперу. Спусціў штаны. Ніякай павязкі на яго падцягнутым жываце не было: пупочную грыжу яму ўшылі гадоў дваццаць назад. Грыжа ўтваралася ў іншым месцы – старэчая. I пад яе – у пах ён схаваў свой скарб, старанна падклеіўшы стужкай. Балюча будзе аддзіраць, але іншай схованкі не прыдумаў.
        Завярнуў свой «шарабан» у першы ж праезд, загарадзіў яго сабой ад вуліцы, дзе то хутка беглі, то ледзь валачыліся рэдкія прахожыя, i там паказаў Марысі скарб ёмістага прыгожага мяшка. Малая ажно спалохалася:
        – Ой, дзядуля!
        Дастаў банан, хутка аблупіў, скуру схаваў паміж кнігамі. Малая адкусіла кавалачак духмянай мякаці і... стаілася, баючыся каўтануць. Праглынула – прашаптала, баязліва азірнуўшыся:
        – Дзядулечка! Каб ты ведаў, як гэта смачна.
        Іван Андрэевіч праглынуў горкі камяк. Але тут жа засвістаў вясёлую мелодыю.
        Hi сваім, ні чужым ён не здолеў бы растлумачыць, навошта зрабіў такую схованку. Жонка i дачка кпілі з яго. У скрынцы гэтай ён да сённяшняга дня вазіў толькі дровы i вугаль. Аднак зрабіў у ёй двайное дно – прыладзіў унутры фанеру вышэй знешняга днішча. Вольга паміж кепікамі спытала з трывогай: «Што ты хочаш красці?» Ведала, што фантазія мужава часам пераступала межы рэальнага. Што ён мог украсці – лішні кілаграм вугалю? Але прадаўцы на складзе сочаць пільна, сваё так не сцераглі, як нямецкае. А робяць жа беларусы. Аднак так трымаюцца за месца, што сто грамаў пылу не насыплюць беднаму суайчынніку.
        У горадзе няма платоў, каб украсці колькі дошчачак, як кралі Яго калегі ў семнаццатым, васемнаццатым. У кагосьці з пісьменнікаў у дзённіку ёсць, што ён ламаў плот купецкі.
        I вось жа спатрэбілася яго «фантастычнае вынаходства». Даў Марысі патрымаць стос кніжак. Падняў тайнае дно, перад тым азірнуўшыся – ніхто не сочыць? Не, пуста на двары, шаркаюць ногі на вуліцы. Засунуў пад фанеру ўсё лепшае, што было ў мяшку: кілбасу, бананы, лімоны.
        Хацеў выцягнуць грошы, дакументы, але рабаўнік выхапіў партманет.
        – Пенсійнае пасведчанне вярні.
        Вярнуў i прашыпеў выканаўцу:
        – Што ловіш варон? Абавязкаў не ведаеш?
        Бамбіза кінуўся на Івана Андрэевіча. Паліто было расшпілена. Пінжак ірвануў так, што пасыпаліся гузікі. Абмацаў яго з прафесійнасцю міліцыянера; некалі для чарговага рамана вывучаў дзеянні крыміналістаў. Зноў пахаладзеў ад думкі, што гэтыя лапішчы будуць абмацваць Марысю. Але спрытна абмацаў бамбіза – пад сарочкай, пад штанамі, правёўшы ручышчамі да самых чаравікаў: ці не схавана там? Прайшоўся пальцамі па падкладках паліта, пінжака, быццам можна было паспець зашыць грошы.
        Іван Андрэевіч сціснуў ногі. Не палез бы ў штаны! Да гэтага не дайшло. Няўжо пранесла?
        – У малой паглядзі!
        – Дзіця не чапайце! – бадай пагрозліва закрычаў Іван Адрэевіч.
        – Дзед, не шумі! Схопіш ляшча! – I да Марысі: – Скідай куртку!
        – Распранай, Марыська.
        Навошта ім спатрэбілася старая куртка ? Падавіцеся ёй. Марыся распранулася. Бамбіза схапіў куртку, абмацаў яе. Але дзіця не стаў абмацваць рукамі – толькі вачамі. Засталося нешта чалавечае, можа, сам быў бацькам.
        У Івана Андрэевіча адлягло ад сэрца. I вось жа псіхалогія чалавека: толькі што не шкадаваў нічога, абы не кранулі Марысю, а тут раптам пашкадаваў таго харчу, што заста ўся ў мяшку; нямала засталося, колькі там змясцілася пад дном!
        Грукнулі дзверы ўнізе, i бамбіза баязліва схапіў мяшкі – чалавечы i сабачы. Здыхляк сіпла загадаў напарніку:
        – Куртку вярні.– I яшчэ цініэй абрабаванаму: – У выпадку чаго – ты нас не бачыў.
        – А я вас не бачыў i бачыць не хачу!
        – Не блазнуй, стары лапаць! Не заракайся.
        Рабаўнікі, што каты, шмыгнулі ўніз – неяк бясшумна, як у ваўняным абутку. Наверх падымаўся стары – пыхкаў, цяжка ўздыхаў, стагнаў i... лаяу забытага Горбі:
        – Каб цябе разарвала там, у Фларыдзе тваёй, гад ты паўзучы!
        Старога гэтага з апошняга дзевятага паверха ведаў увесь пад'езд, ён заўсёды падымаўся з мацюкамі, лягчэй чалавеку было ад праклёнаў, якя слаў i камуністам, i «дэмакратам». Няхай не чуе Марыся! Заняць яе.
        – Не спалохалася, Марыська?
        – Не-а.
        – О, якая ты смелая.
        – Шкада грошай.
        – Не шкадуй.
        Лёгка адолелі астатнія тры паверхі, абрабаваная каляска палягчэла. Перад дзвярыма ўласнай кватэры Іван Андрэевіч шэптам, Але весела сказаў унучцы:
        – Няхай бандзюгі жаруць сабачую кілбасу. А наша во дзе, – паляпаў па скрынцы i зусім шэптам: – А грошы... даларчыкі я так схаваў, што i ў лазні не знайшлі б...
        Невядома, што ўявіла малая, але... голасна засмяялася.
        Не незвычайнае сховішча рассмяшыла так – гэта нервовая разрадка. На яе «званок» адчыніліся дзверы. У прыхожай стаялі спалоханыя Марысіна маці i бабуля.
        – О Божа, як напалохалі! Старое i малое! Чаго вам так смешна?
        – Жыве Беларусь!
        – Ты што, выпіў, стары, што лозунгамі гаворыш?
        – Вып'ю.
        – Вып'еш чай з чаборам.
        – Лікёрчыку вып'ем.
        – З табой не засумуеш.
        – I не трэба, Волечка. Не трэба! Хіба мы з табой паўстагоддзя сумавалі? Мы весела жылі!
        А Марыся павісла на шыі .ў маці:
        – Ой, мамачка, што я табе раскажу! Колькі з намі прыгод здарылася!
        Іван Андрэевіч закаціў каляску у прыхожую, зачыніў дзверы, падпёр ix спінай сваёй i сам засмяяўся – ад той жа нервовай разрадкі: увесь зарад страху за Марысю – у смех, хоць знешняя прычына – як грызуць сабачую кілбасу рабаўнічкі.
        Сабакі ніколі не было ні ў яго, ні ў дзяцей.
        Вольга пачынала разумець прычыну мужавага смеху: яшчэ адна перамога яго фантазіі! Фантастычны чалавек. Дзіця.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.