|
|
ВЕЛЬМІ ПАВЕТРАНЫЯ ПАЦАЛУНКІ. АЛЯКСАНДАР ЛУКАШУК
|
|
|
Вельмі паветраныя пацалункі | Шаноўныя чытачкі й іншыя маральна няўстойлівыя асобы! Праявіце ўстойлівасьць і не чытайце ў гэтай кнізе старонкі 178—189! Дарагія бацькі непаўналетніх! Хавайце гэтую кнігу ў недаступным для дзяцей месцы да дасягненьня паўналецьця! Бедныя інтэрнэт-залежныя! Не распаўсюджвайце ва ўсясьветным сеціве адно згаданыя дванаццаць старонак! Паважаныя астатнія грамадзяне! Не чытайце гэтыя старонкі ўголас у грамадзкім транспарце, са сцэны, падчас дажынак і іншых масавых гуляньняў! Непадкупныя пракуроры й судзьдзі! Не вырывайце вышэйзгаданыя старонкі з кантэксту й не судзіце сувора тых, хто ўсё ж будзе чытаць іх уголас! Вельмішаноўныя чытачы старонак 5—254! Віншуем вас з новай сустрэчай са свабодным паэтам і паэтам свабоды! Раней Рыгор Барадулін даваў «Свабодзе» сур’ёзныя інтэрвію, пасьля чытаў ля мікрафона мілагучныя вершы й пераклады, затым пачаў пісаць эсэ на грамадзка значныя (с. 160—177) і агульначалавечыя тэмы (с. 178—189). Але за вясной прыйшло лета 2004 году, і дзядзька Рыгор штодня стаў круціць дуліны ў эфіры старым і новым сябрам і знаёмцам, а пасьля агледзеўся й на адным дыханьні паслаў яшчэ паўсотні паветраных пацалункаў журналістам і слухачам «Свабоды». Мы былі аслупянелі й вось выдалі кнігу — а што рабіць? Паэты, як вядома, не даюць пацалункаў без узаемнай любові, у якой мы расьпісваемся — бяз дулі ў кішэні. Аляксандар Лукашук, неаб’ектыўны пэрсанаж дуліны на с. 236
|
|