|
 | ПРЫБАБУНЬКІ ДРАЖНІЛКІ, ХУТКАМОЎКІ |  |
Гэтае ўшацкае слова, у якім гучыць і байка, і бабуля, і булькат каменьчыка, кінутага ў крутавір усьмешкі і прасьмішкі, аб’ядноўвае такія навуковыя паняцьці, як прыказкі, прымаўкі, каламбуры альбо досьціпы, са мною змалку хадзіла, бо прыбабунькі ў мамы маёй былі на кожным кроку, на першым прыскоку. З матчынай хаты яны пайшлі са мной, каб грэць, бадзёрыць, надзеіць мяне ў халоднай дарозе жыцьця.
| На Андрэеве медзьвядзя забілі, Прадалі, грошы ўзялі, Шапку купілі. Бай мерыў на нагу, Пацубай на руку, А насяру табе на галаву. – Ну. – Хуй гну, дуга будзіць. – Куды? – У сраку па жалуды. – Натрасу й табе прынясу. – Пакажы. – У казы пад хвастом паглядзі. – Хлеба. – Падскоч пад неба. – Скарэй! – Калі скарэў, дык памыйся. – Крыж на крыжы. – Калі знаеш, ні кажы. – Клубок. – Скульля табе ў бок! – Што казе будзіць, – Як год прыбудзіць? – Другі пойдзіць. – Хлеб соль! – Ядзім ды свой. – Добры вечар! – Добра лечыў, ды памёр. – Спакойнай ночы! – Бачыць шпаковы вочы ды глядзець на палок, каб цябе чорт павалок. – Па што, воўча? – Па апошняе. – Адкуль? – З-пад кур, петухоў сын. – Калі? – Ня калі, а жывых пушчай! – Гразь, гразь, чаму ты ня гарыш? – Я б гарэла, каб ня была карэла. І хвор Кузьма, І нядуж Кузьма, Прывяжыце Кузьме Галаву к пізьдзе! – Ці ведаеш, як дзяўчына апяклася? – Як? – За гарачы хуй узялася. – Ці даць табе тры паясы? – Якія паясы? – Я насяру, а ты паясі. – Чый бацька ўсраўся? – Твой. – А твой зьеў! – Што на сьняданьне? – Булён – За хуй і вон! – Што на вячэру? – Яглі – Пацалаваліся й спаць ляглі! – Што на палудзень? – Сушмі. – Якія сушні? – Пізда з вушмі. – Позна ўжо. – Гэта ж ня ў гроб лажыць, што позна. – Дайце нажа. – Усярыся, бяжа! – Дай закурыць. – Закуры кату пад хвост (адказваюць малому). – Значыцца... – Калі значыцца дык і целіцца. – Як цябе завуць? – Чым крупы дзяруць. – Крупы дзяруць драчкай, цябе завуць срачкай! – Навошта ўкраў цыначкі? – Якія цыначкі? – Што пад хвастом у сьвіначкі. – Навошта ўкраў тапары? – Якія тапары? – Што любаўся бяз пары. – Расказаць табе пра белых авец? – Раскажы. – Вось ім і канец. – Расказаць табе пра белага лася? – Раскажы. – Вось і казка ўся. Ядры, сьлівы, ядры, сьлівы, ядры, сьлівы. Пі здароў! Пі здарова! Пі з даёнкі! Авечачка, сьпі з дачкой. Стог у яме, стог у яме, стог у яме. Бяжыць баба, за ей банка. Пад паветкай тры кані. Няма сала – лупі збор! – Чые дзеці? – Янопавы! – Хто Яноп? – Я Яноп! Пракоп Пралез праз строп, Праз крупы, праз муку й праз падкруп’е.
|
|