 | ЗАГАДКІ ХТО ЯК ЦЁХКАЕ, ШЧАБЕЧА, КВАКАЕ, ЗЬВІНІЦЬ, СТОГНЕ |  | Цімох, Цімох, Павёў дзяўчыну ў мох, у мох, Паваліў, загаліў - Торк, торк, торк, торк! (Салавей.) Пастух пражор на пасту йдзець - жарэць, З пасты йдзець - жарэць. Перапілі, пераелі, пералушчылі, Перапілі, пераелі, пераласавалі... (Ластаўка.) - Курва, курва. - Сама такава, сама такава. (Жабы.) Еў я пана, еў я цара, Толькі рыбкі ня спытаў. За рыбкай паганюся - І сам утаплюся. (Камар.) Мікітка-сынок, Падай тапарок Адсеч пупок, Паглядзець кішок. Фук! (Голуб.) Перагнуў цераз мяжу, А што зробіў, Ня скажу. (?) У куточку на пруточку Вісяць Мэндалевы яйцы. (Клубок нітак.) Цыганка ў хаце, А сіські на дварэ. (Бэлька.) Ракам настаялася, Сракай наківалася, Камары наеліся, Людзі наглядзеліся. (Поліва.) Машоначка бараньня Даець і зьвечара і зраньня. (Капшук.) Авохці мне, Пяць на мне, Шосты строчыць І той хочыць. (Іскрыпка, пальцы, смык.) Кладуць старца ў дамавіну, Хуй тырчыць напалавіну. (Грыб у кошыку.) Паміж двух дубоў Вісіць цялёнак бяз зубоў. (Тое, што й думаеш.) Дзед бабу нагнуў, Касмаціцу раздуў, Салодкае выкусіў, Горкае выплюнуў. (Ляшчыніна, арэх.) Ішлі лесам, сьпявалі басам, Несьлі драўляны піражок зь мясам. (Хаўтуры.) Мужык карчы драў, драў, Корч выдраў, кінуў, А дзюрку панёс. (Хадзіў за вугал.) Сядзіць Савасьцей Бяз скуры, бяз касьцей. (Куча.) Дзесяць братцаў цягнуць невад На Пердунову гару. (Пальцы, порткі.)
|