 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
Звычайная прэзентацыя
“Незвычайнай энцыклапедыі”
15 кастрычніка 2010 года ў Паэтычным тэатры “Арт.С” адбудзецца “Звычайная прэзентацыя “Незвычайнай энцыклапедыі” Аксаны Спрынчан і Яраша Малішэўскага. На імпрэзе з музыкаю і ня толькі вас чакаюць:
– крытычна-ўхвальныя спрэчкі (Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка),
– музычныя фарбы (мастачка Вераніка Шніп, гурт «SCALES»),
– сямейныя разборкі (Людміла Рублеўская і Віктар Шніп),
– некрымінальнае выкарыстаньне працы непаўнагадовых (Зьміцер Сідаровіч і Тацяна Матафонава),
– не алейны выступ (Алена Масла),
– здаваньне нарматыву на чытаньне (Мюр Фарыдовіч, Максім Іўкін, Надзея Каракулька),
– жывыя клясыкі (гурт «Жаба ў каляіне»).
Сустракаемся ў Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна 12 А) а 18-й гадзіне (пятніца). Уваход, у адрозненьне ад выступаў, звычайны.
http://art-s.by/
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|