 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Забаўляльна-інтэрактыўнае шоу
“Дзесятка-style”
13 лістапада (субота) у музэі Янкі Купалы (вул. Я.Купалы, 4) прома-група “ВЮ” прадстаўляе забаўляльна-інтэрактыўнае шоу “Дзесятка-style”.
Дзесяць дзяўчат, дзесяць стыляў... Брунэткі супраць бландзінак, але ўсе разам – самае прыгожае зь літаратуры, музыкі, танцу, дызайну.
Бландзінкі Тацьцяна Беланогая, Ганна Федарук, Алеся Кузьмінова, Тацьцяна Будовіч і брунэткі Ната Пушкарова, Яна Явіч, Кацярына Макарэвіч, Сьвятлана Марчук выяўляюць сваю унікальнасьць праз улюбёны від мастацтва, спалучаючы розныя творчыя формы. Гледачы ацэняць выступы ўдзельніц па 8 намінацыях.
Спэцыяльны госьць – дзявочая рок-група Scales (бас-гітара Вэраніка Шніп).
Журы: Ганна Кісьліцына, Ірына Шаўлякова, Людміла Рублеўская.
Вядучыя Юлія Новік і Віка Трэнас.
Пачатак у 19.00. Уваход вольны.
Чакаем і хлопцаў, і дзяўчат!
Пра дзейнасьць прома-групы “ВЮ” можна падрабязьней прачытаць тут і тут.
Афіша...
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|