У сэрцы надзея, як промні
|
Зноў вясны пераможны напеў, беласьнежных галінаў у квеці. Да кустоў, да расквечаных дрэў, як дзяцюк, заляцаецца вецер. Закаханы вясьняны настрой. Рой пчаліны на цьвет ападае, мы за рукі ўзяліся з табой, вёсны даўнія зноў прыгадалі. I чужыя дарогі, шляхі. Мы прайшлі іх, а думы ля Нёмна, ля сваёй саламянай страхі. Толькі ў сэрцы надзея, бы промні.
|
|